РУС БЕЛ ENG

Школьный музей

 

Арганізацыя дзейнасці

гісторыка-краязнаўчага музея

ДУА “Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя М.А.Высагорца"

 

Назва ўстановы адукацыі

ДУА “Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя М.А.Высагорца”

Юрыдычны адрас

Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, Бачэйкаўскі с/с, в. Бачэйкава, вул. Зарэчная, д.126 А

Прозвішча,імя, імя па бацьку кіраўніка музея, тэлефон

Рыбакова Д.А.

8(033) 364 65 09

Кароткая гістарычная даведка аб ставрэнні музея

Заснавальнік - ДУА “Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна”

Загад №40 ад 18.04.1994г.

Заснавальнік – Чарнышова Ірына Іванаўна

Накірунак дзейнасці музея

Гісторыка-краязнаўчы

Планаванне дзейнасці музея

Гадавы план, тэматычнае планаванне

Правядзенне экскурсій і асветніцкай работы, выкарыстанне экспазіцый і матэрыялаў музея

Правядзенне тэматычных і аглядных экскурсій, урокаў па гісторыі Беларусі, урокаў па беларускай літаратуры, класных і інфармацыйных гадзін

Плануемы матэрыял работы

Пашпартызацыя музея, папаўненне экспазіцый

 

 

Пошукава-даследчая работа:

Вывучэнне гісторыі малой Радзімы

  1. Летапіс вёскі Бачэйкава
  2. З гісторыі калгаса Бачэйкава
  3. З гісторыі Бачэйкаўскага ПМК – 3
  4. Матэрыялы выступленняў удзельніка ІІ, ІІІ, ІV міжнародных навукова- практычных канферэнцый “Віцебскі край” Арловай Алы Генадзьеўны:
  • “Адлюстраванне гістарычнага і культурнага мінулага в. Бачэйкава ў мастацкім фільме “Джэнтэльмен і певень” (1928 г.)
  • “Исторические события в судьбе Бочейковского поместья”
  • “Праваслаўнае краязнаўства як сродак пазнання малой радзімы”

 

Гісторыя стварэння палацава-паркавага ансамбля

Матэрыялы конкурса на лепшы праект краязнаўчага маршрута “Мой край” па тэме “Гісторыя і культура палацава-паркавых комплексаў”:

  • “Бочейковский дворцово-парковый ансамбль: вчера и сегодня”(уключаючы план экскурсіі па парку), (кіраўнікі Цярэшчанка С.У. і Чарнышова І.І., 2005год)

Вывучэнне жыцця і дзейнасці вядомых людзей края

“Паўнакроўнасць жыцця”. Літаратурны партрэт паэта і пісьменніка Барыса Беляжэнкі (даклад па беларускай літаратуры вучаніцы Асташкевіч Марыі, кіраўнік Арлова Ала Генадзьеўна)

Пералік найбольш каштоўных экспанатаў

Ткацкі станок (ТС – 60) – у непрацоўным стане

 

Калаўрот (К – 64) – у непрацоўным стане

 

Люлька (Л – 57)

 

Фляжка салдацкая (ФС – 86) – увагнутая збоку

ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ ДУА «БАЧЭЙКАЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА»

ДАСЛЕДЧЫЯ РАБОТЫ ВУЧНЯЎ:

  1. Судьба А.Д.Морозова в истории семьи и Родины
  2. История деревни Бочейково
  3. Моя маленькая родина

 

Школьны гісторыка-краязнаўчы музей у ДУА “Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя М.А.Высагорца” быў заснаваны 18 красавіка 1994 года.

Ініцыятарам стварэння музея пры актыўнай падтрымцы адміністрацыі сталі настаўнікі і вучні школы.

Першым кіраўніком музея была наместнік дэрэктара па выхаваўчай рабоце Чарнышова Ірына Іванаўна. З 2003 года музей узначальваў настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Цярэшчанка С.У. З 01.09.2020 года – Чарнышова С.І., настаўніца гісторыі і грамадазнаўства. З 2023 года музей узначальвае Рыбакова Дар'я Аляксандраўна.

Музей размешчаны ў асобным пакоі, плошча якога- 80 м2. Зала музея не мае доступа сонечнага свету, што спрыяе захоўванню музейных экспанатаў, але асвятляльнасць дастатковая (18 лямпаў ЛБ-40 люмінесцэнтныя).

Усе сабраныя матэрыялы школьнага краязнаўчага музея складаюць асноўны і дапаможны фонд да якога адносіцца: этнаграфічныя прадметы, прадметы быту.

Усе паступіўшыя ў музей матэрыялы праходзяць актаванне на пастаяннае ці часовае захоўванне.

Экспазіцыя музея складаецца з некалькі раздзелаў:

  1. Мінулае роднага краю
  2. Старонкі гісторыі школы
  3. Помнікі садова-паркавага мастацтва
  4. “Беларуская хатка”.

У музеі праводзяцца абзорныя і тэматычныя экскурсіі. У залежнасці ад пастаўленых мэт экскурсіі бываюць: адукацыйныя, урокі-экскурсіі, экскурсіі-інфармацыйныя гадзіны, квэст-гульні.

 

Усе мерапрыемствы, звязаныя з дзейнасцю музея, праводзяцца ў залежнасці ад узроставых асаблівасцей вучняў. Так вучні малодшых класаў пачынаюць сваё знаёмства з музеем з экспазіцыі “Беларуская хатка”. Тут яны знаёмяцца з жыццём, традыцыямі, побытам і звычаямі сваіх продкаў.

Навучэнцаў сярэдняга і старэйшага звяна больш цікавяць экспазіцыі раздзелаў “Мінулае роднага краю” і “Старонкі гісторыі школы”. Вучні каля гэтых экспазіцый знаёмяцца з гісторыяй Бачэйкаўшчыны, знаёмяцца з гісторыяй школы.

 

Работа музея не абмяжоўваецца правядзннем экскурсій. Таксама ў музеі праходзяць урокі па гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і мове.

На базе музея арганізавана навукова-даследчая работа. Ідзе работа над даследчай працай па гісторыіі Бачэйкаўскага краю.

Музейнай работай кіруе Савет музея у колькасці 5 вучняў. Работу музея ўзначальвае кіраўнік музея – Рыбакова Дар'я Аляксандраўна. Члены Савета музея адказваюць за захаванне фондаў, экскурсійную, рэдакцыйную, экспедыцыйную і фальклорную работу.

Прадаўжаецца работа па папаўненню музейнага фонду новымі экспанатамі і матэрыяламі.

22.10 на базе музея для вучняў 7 класа прайшла тэматычная экскурсія, прысвечаная Тыдню музеяў.

Вучні разгледзелі макет палацава-паркавага ансамбля Ціханавецкіх

Вучні ўзгадалі матэрыял пра гісторыю стварэння школы  

Асаблівую цікавасць выклікаў этнаграфічны матэрыял экспазіцыі “Беларуская хатка”

 

поделиться в: